BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Па ўсёй Польшчы страйкуюць фермеры

Па ўсёй Польшчы страйкуюць фермеры. Сёння рух на многіх дарогах Падляшскага ваяводства можа быць істотна ўскладнены. А 10:00 па ўсёй Польшчы пачаўся ўсеагульны страйк фермераў, у рамках якога яны перакрыюць усе памежныя пераходы з Украінай і дзясяткі дарог.

fot. Wojciech Szubzda

У падляшскім рэгіёне афіцыйна паведамляецца пра некалькі дзясяткаў акцый пратэсту, якія спыняць рух, у тым ліку, на нацыянальнай дарозе № 8 у Штабіне і Сухаволі. Таксама будуць цяжкасці з праездам па дарозе 65 у Кнышыне і Граеве. Блокпасты ў раёне Боцек ды іншых месцах.

Падляшская паліцыя займаецца арганізацыяй руху.

Чаму пратэстуюць фермеры? Гэта вынік рашэння Еўразвязу, асабліва адносна імпарту прадуктаў харчавання з Украіны.

“Польскі ўрад павінен мець дакладны план вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, рэнтабельнасці вытворчасці, рэканструкцыі польскай перапрацоўкі і польскага гандлю. Мы будзем змагацца за гэта, пакуль не атрымаецца”, – напісана ў афіцыйнай пазіцыі прафсаюза індывідуальных фермераў.