BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачынаецца прыём заявак на “Падляшскую Марку 2025”

У Падляшскім ваяводстве стартуе прэстыжная ініцыятыва — конкурс “Падляшская Марка”, які прасоўвае дасягненні рэгіёна.

Падчас прэс-канферэнцыі Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Прокорым паведаміў, што мэта конкурсу — адзначыць лепшыя прадукты, ініцыятывы, падзеі і асоб, якія прадстаўляюць рэгіён:

– Конкурс паказвае, якім багатым і разнародным рэгіёнам з’яўляецца Падляшскае ваяводства. Акрамя лаўрэатаў у розных катэгорыях выбіраем таксама гаспадарчага амбасадара і ганаровага амбасадара Падляшскага ваяводства.

Падаваць кандыдатуры на конкурс «Падляшская марка» можна ад 12 студзеня з 12:00 да 25 студзеня 2026 года ўключна. Кандыдаты будуць змагацца ў дзесяці катэгорыях: Бізнес, Інвестыцыя, Культура, Марка без бар’ераў, Адкрыццё, Харчовы прадукт, Спажывецкі прадукт, Праект 4.0, Супольнасць і Падзея. Конкурс уключае таксама плебісцыт “Падляшская Марка Спажыўца”, у якім жыхары выберуць свайго фаварыта з 30 намінантаў.

Падрабязнасці конкурсу і форма для падачы заявак даступныя на сайце: www.podlaskamarka.pl.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара.