BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пад Барысавам гарэў завод па вытворчасці аўтамабіляў «БелДжы»

5 верасня на тэрыторыі вытворцы аўтамабіляў «БелДжы» ў вёсцы Гарэліца Барысаўскага раёну здарыўся пажар, паведамілі ў МНС Беларусі.

Фота: скрыншот з відэа МНС Беларусі

Работнікам давялося эвакуяваць аўтамабілі з прадпрыемства. Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Пацярпелых няма.

«У выніку агнём пашкоджаныя сцелажы, дэталі, прызначаныя для ўтылізацыі (брак), якія складвалі на іх, і частка брэзентавай сцяны ангара. Прычына пажару высвятляецца», — паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.