BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пад Слуцкам будуецца сакрэтны завод па вытворчасці снарадаў

Завод па вытворчасці рэактыўных снарадаў для сістэмы “Град” і артылерыйскіх снарадаў будуецца ў 60 км ад Менску — у Слуцкім раёне каля вёскі Паўлаўка. Пра гэта паведамляе ў новым расследаванні аб’яднанне BelPol.

Фота: war-book.ru

Адзначаецца, што месцам для базавання вытворчасці вызначана тэрыторыя былой ракетнай базы, якая не дзейнічае з 1996 года. Прадпрыемства ўзводзіцца паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі. Заканчэнне будаўніцтва запланавана на снежань будучага году.