BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пад украінскія санкцыі трапіла адно з вядучых ваенных прадпрыемстваў Беларусі

Адно з вядучых прадпрыемстваў беларускага Дзяржкамваенпрама — менскае адкрытае акцыянернае таварыства “Планар” — уключана ў новы санкцыйны пакет Украіны, зацверджаны прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім 9 траўня.

Гаворка ідзе аб блакаванні актываў, поўным прыпынку гандлёвых аперацый і транзіту рэсурсаў і іншых абмежаваннях, прадугледжаных законам Украіны “Аб санкцыях“.

“Планар” ужо знаходзіцца ў санкцыйных спісах ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Канады.

Аб’яднанне былых сілавікоў BelPol у сакавіку заявіла, што прадпрыемства працягвае закупляць абсталяванне ў ЗША, выкарыстоўваючы для абыходу санкцый у якасці пасярэднікаў кітайскія і карэйскія кампаніі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: planar.by