BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падляшскія вытворцы атрымалі шэсць «Перлавінаў 2025»

Падляшша яшчэ раз даказала, што яе кулінарныя традыцыі ўваходзяць у лік самых цікавых у Польшчы. Шэсць прадуктаў з рэгіёну атрымалі галоўныя ўзнагароды ў агульнапольскім конкурсе „Nasze Kulinarne Dziedzictwo – Smaki Regionów”.

Пераможцаў віншаваў маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Прокорым:

– Вялікі дзякуй. Гэта дзякуючы вашай працы, нашая падляшская традыцыя можа быць папулярызаваная ва ўсёй краіне. Дзякуючы вашай працы, дзякуючы смакам вашых прадуктаў, турысты з усёй Польшчы прыязджаюць да нас і шукаюць тое, што ёсць на вашых сталах.

Адзначаную «Перлавінай 2025» парэчкавую наліўку прадставіла Аліцыя Сянкевіч-Давідоўская з Кола вясковых гаспадынь у Рудзе:

– Наліўка гэтая паходзіў з даўніх часоў. У маёй сям’і яшчэ з 70-х гадоў яна выраблялася са сваіх парэчак. Спачатку яна вытрымліваецца каля чатырох да васьмі тыдняў, пасля дадаецца гваздзіка і іншыя прыправы.

Сярод узнагароджаных – Падляшскія галушкі, Кіслая капуста, суп з ракаў – Рачанка і Бабіны вушы з падсмажаным тлушчам і крапівовым соусам, традыцыйны кумпяк з-пад Сямятыч.

Конкурс „Nasze Kulinarne Dziedzictwo – Smaki Regionów” праводзіцца бесперапынна з 2000 года. Агулам прысмакі з Падляшша атрымалі 76 «Перлавін».

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота UWP.