BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Пагадненне ЕЗ–Mercosur – магчымасць для Польшчы і шанец для Беларусі”

Пагадненне аб свабодным гандлі паміж Еўрапейскім звязам і краінамі Mercosur, якое рыхтуецца да падпісання пасля больш як 25 гадоў перамоваў, можа мець як эканамічныя выгоды, так і выклікі для краін Цэнтральнай Еўропы, у тым ліку для Польшчы.

Фота: censor.net

Як адзначае Прэзідэнт Міжнароднага інстытута свабоды (Украіна), эканаміст Яраслаў Раманчук, у першую чаргу пагадненне ЕЗ–Mercosur можа мець пазітыўны эканамічны эфект для Польшчы:

– Беларусь не толькі аграрная краіна. Яна краіна, якая больш за 60% мае сектар паслуг. Палякі могуць стаць сапраўднымі новымі лідарамі, калі палякі здолеюць дамовіцца пра больш сціслую супрацу з Украінай, а потым з Беларуссю. І гэта ўжо будзе новая Еўропа.

У той жа час, паводле эксперта, пагадненне ЕЗ–Mercosur мае і ўскоснае значэнне для Беларусі, але толькі ў тым выпадку, калі краіна абярэ еўрапейскі шлях развіцця:

– Беларусь яшчэ будзе мець свой шанец, але таксама павінна зразумець, што будзе цана, якую трэба заплаціць за тое, што Лукашэнка больш за 30 год вёў Беларусь у савецкае мінулае. Зацыклена 70-80% на расейскі рынак. Ісці па шляху Ірландыі – ірландызацыя Беларусі павінна быць. І таму трэба рабіць кардынальныя рэформы.

Вядома, што на фоне абмеркавання ЕЗ-Mercosur у Польшчы напачатку студзеня  праходзілі пратэсты фермераў, якія баяцца росту канкурэнцыі з боку таннай сельскагаспадарчай прадукцыі з Паўднёвай Амерыкі.

Беларускае Радыё Рацыя