BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палата прадстаўнікоў ухваліла праект рэспубліканскага бюджэту Беларусі на 2025 год

5 снежня Палата прадстаўнікоў прыняла праект закона аб рэспубліканскім бюджэце на 2025 год. Паводле яго, дэфіцыт бюджэту плануецца на роўні 4 млрд 459,3 млн рублёў.

Нягледзячы на дэфіцыт бюджэту на наступны год, у ім прадугледжаны рост выдаткаў на абарону і сілавікоў. У параўнанні з 2024 годам выдаткі на абарону павялічваюцца на 1 млрд 150 млн рублёў.

Прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка, каментуючы раней запланаваны дэфіцыт, заявіў, што ўрад Беларусі заўсёды фармуе бюджэт «зыходзячы з кансерватыўна-песімістычных прагнозаў для таго, каб потым была магчымасць манеўру». «Калі эканоміка спрацуе лепш, дэфіцыт закрыецца, калі не, будзем аптымізаваць нейкія бюджэтныя выдаткі», — сказаў ён.