Гэта вынікае з апытання, якое праводзілася Фондам развіцця грамадства ведаў THINK!, піша “Rzeczpospolita”. Людзі асцерагаюцца, што змены негатыўна адаб’юцца не толькі на іх кашальках, але і нанясуць шкоду эканоміцы.
Праціўнікамі ўвядзення ў Польшчы валюты еўра выступілі 48% апытаных. 23% — “за”, але ў патрэбны момант. 10% лічаць, што Польшча павінна перайсці на еўра як мага хутчэй. 19% рэспандэнтаў не маюць меркавання па гэтым пытанні.
Уступіўшы ў Еўрапейскі Звяз у 2004 годзе, Польшча абавязалася перайсці на еўра. Гэта юрыдычнае патрабаванне, якое вынікае з Дагавора аб Еўразвязе, званага Маастрыхцкім дагаворам. Польшча падпісала яго падчас далучэння да еўрапейскага міждзяржаўнага аб“яднання. Аднак для таго, каб уступіць у еўразону, краіне неабходна выканаць шэраг высокіх патрабаванняў, а Польшчы пакуль да гэтага далёка, лічыць “Rzeczpospolita”.
Беларускае Радыё Рацыя