Паводле звестак КДК, «практычна ў кожнай другой праверанай гаспадарцы» выяўленыя факты «недастатковай забяспечанасці ўгнаеннямі». У прыватнасці, вялікія праблемы маюцца ў гаспадарках Ганцавіцкага раёну Берасьцейскае вобласці.

У 43% правераных гаспадарак устаноўленыя факты нізкай гатоўнасці сельгастэхнікі. У тым ліку праз адсутнасць механізатараў. Нарыхтавана меней за 57% мінеральных угнаенняў ад патрэбы. У некаторых гаспадарках кантралёры ўстанавілі факты прыпісак.