BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пастаўкі нафты па «Дружбе» прыпыненыя

Прапампоўка нафты па трубаправодзе “Дружба” прыпыненая з 19 снежня з-за тэхнічных праблем, паведамляе Reuters са спасылкай на тры крыніцы ў галіне. У канцэрне “Белнафтахім” пацвердзілі прыпыненне прапампоўвання, але не патлумачылі прычыны.

“Пракачка нафты па трубаправодзе “Дружба” была спынена з 19 снежня з-за тэхнічных праблем”, — паведамляе Reutres. Паводле інфармацыі выдання, праблема ўзнікла на помпавай станцыі Унеча (Бранская вобласць Расеі).

«Яны [крыніцы] дадалі, што пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь і краіны ЕЗ былі парушаныя. Тэрміны ўстаранення тэхнічнай праблемы пакуль не ўстаноўлены. Адна з крыніц паведаміла, што праблема можа быць вырашаная на працягу некалькіх дзён, у той час як іншая лічыць, што паставак не будзе да канца месяца», – піша выданне.

У каментары БелТА «Белнафтахім» пацвердзіў прыпыненне прапампоўвання, але запэўніў, што беларускія НПЗ працуюць без перабояў.

“Пастаўкі нафты сапраўды прыпыненыя. У краіне створаны дастатковыя запасы для бесперабойнай працы НПЗ, абодва заводы працягваюць сваю стабільную працу, забяспечваючы адгрузкі нафтапрадуктаў у поўным аб’ёме як на ўнутраны рынак, так і на экспарт», – заявілі ў канцэрне.

Экспарт расейскай нафты праз заходнія парты РФ – Усць-Лугу, Прыморскі Наварасійск – адбываецца ў штатным рэжыме, гавораць трэйдары.