BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пенсійная сістэма ў Беларусі можа сутыкнуцца з крызісам

Праз 25 гадоў на 10 працоўных беларусаў будзе прыходзіцца ўжо 6 пенсіянераў, што значна павялічыць нагрузку на сістэму сацыяльнага забеспячэння. Эксперты б’юць трывогу: калі не правесці рэформу, дзяржава не зможа фінансаваць пенсіі без дадатковых бюджэтных уліванняў, а іх памеры могуць скараціцца.

Фота: picture-alliance/dpa/S. Pilick

Дэмаграфічны крызіс, эміграцыя і нізкая нараджальнасць вядуць да таго, што працоўных становіцца менш, а колькасць пенсіянераў расце. Нягледзячы на гэта, улады запэўніваюць, што пенсійны фонд стабільны, хаця ўжо зараз яго часткова фінансуюць з бюджэту. Магчымыя рашэнні – падвышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын і прыцягненне ў эканоміку дадатковых груп насельніцтва.

Але сапраўдны выхад – пераход да змяшанай сістэмы з назапашвальным элементам. Аднак для гэтага патрэбны знешнія крэдыты і давер да фінансавай сістэмы, чаго ў Беларусі пакуль няма. Калі рэформу працягнуць адкладаць, пенсійная сістэма можа сутыкнуцца з крызісам, лічаць эксперты, і тады выбар застанецца толькі паміж падвышэннем падаткаў або скарачэннем выплат.