BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Перавозкі грузаў паміж Польшчай і Беларуссю па-ранейшаму вялікія

Перавозкі грузаў паміж Польшчай і Беларуссю па-ранейшаму вялікія.

This image has an empty alt attribute; its file name is 16-granitsa-1024x683.jpg

Гібрыдная агрэсія супраць Польшчы працягваецца, але ў Беларусь па-ранейшаму едуць тавары з Еўразвязу, у тым ліку з Польшчы. Па гэтым маршруце едуць і грузы з Беларусі ў Польшчу. Звесткі партала Niezalezna.pl сведчаць, што менш чым за паўгода ў Польшчу з Беларусі ўехала больш за 100 тысяч грузавых машын, у адваротным напрамку – крыху менш. Пераважная большасць перавозак здзяйснялася на аўтамабілях, зарэгістраваных у Польшчы.

Журналісты таксама паспрабавалі атрымаць даныя аб краінах прызначэння, куды накіроўваюцца транспартныя сродкі, якія перасякаюць мяжу. Адносна мэтавых краін Памежная ахова прапанавала звярнуцца ў Міністэрства фінансаў, а Міністэрства фінансаў прапанавала звярнуцца ў Палату падатковай адміністрацыі ў Варшаве. Апошняя таксама паведаміла, што не валодае такімі дадзенымі. Вядома, што фуры з Польшчы таксама вязуць грузы ў Казахстан, а частка тавараў, якія трапляюць у Беларусь, потым, верагодна, ідзе ў Расею.