BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Першага сакавіка адбудзецца першы беларускі бізнэс-форум у Вашынгтоне

Першага сакавіка адбудзецца першы беларускі бізнэс-форум у Вашынгтоне. Падзея пройдзе ў Нацыянальным прэс-клубе.

Падрабязнасці івэнту распавёў віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі Беларускага Бізнесу за мяжой (ABBA) Алесь Аляхновіч:

Зала можа змясціць 400 удзельнікаў. Так што мы ставім перад сабой вялікую мэту – сабраць у цэнтры Вашынгтону беларускае мерапрыемства, якое ладзіць АББА ў супрацы з Дэпартаментам гандлю ЗША, то бок Міністэрствам эканомікі ЗША, і ў партнёрстве з двума самымі вялікімі беларускімі дыяспаральнымі амерыканскімі арганізацыямі – гэта Асацыяцыя беларусаў Амерыкі і БАЗА. І мы плануем удзел высокіх гасцей і беларускіх гасцей. Сярод прамоўцаў будзе Святлана Ціханоўская і Івонка Сурвіла. Для нас гэта нашыя нацыянальныя лідары.

“На падзеі таксама плануюцца выступы прадстаўнікоў амерыканскага, украінскага і беларускага бізнэсу”, – дадаў Алесь Аляхновіч.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя