Першы энергаблок Астравецкай АЭС уключылі ў сетку пасля планава-папераджальнага рамонту, паведамляе Мінэнерга.

Падчас рамонту выканалі перагрузку ў рэактар ядзернага паліва ды іншыя працэдуры. У Мінэнерга паведамляюць, што рамонт рабілі для «падвышэння надзейнасці і эфектыўнасці працы энергаблока».
Як нагадвае “Свабода”, што за час сваёй працы першы энергаблок БелАЭС спыняўся некалькі дзясяткаў разоў. А з пачатку працы АЭС электрычнасць у Беларусі падаражэла на 21–22% у залежнасці ад тарыфу.
Фота: прэс-служба Дзяржкарпарацыі “Росатом”






