Беларусь і Расея плануюць выпусціць першыя самалёты супольнай вытворчасці да 2026 года.
Ілюстрацыйнае фота.
Пра гэта распавёў намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык. Ён прыгадаў, што летась была падпісана дамова паміж Уральскім заводам грамадзянскай авіяцыі і авіярамонтным заводам у Баранавічах па стварэнні самалёта на 19 месцаў.
“У сферы авіябудаўніцтва рухаемся даволі хутка… Мы сёння разам распрацоўваем і ствараем гэты самалёт, вядзём доследна-канструктарскія работы. Мусім да 2026 года вырабіць першыя два самалёты”, – сказаў Пархомчык.
Паводле чыноўніка, ужо ёсць “цвёрдая замова”, таму да 2030 года плануецца выпусціць ад 85 да 100 самалётаў.
Пры гэтым паводле Пархомчыка, трэба яшчэ шмат інвестыцый, напрыклад, на будаўніцтва вытворчых плошчаў і набыццё неабходнага абсталявання.