BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча не зняла санкцыі з расейскага алігарха, якога выключылі са спісу ЕЗ

Польшча пакінула свае санкцыі супраць расейскага алігарха Вячаслава Мошэ Кантара, які быў выключаны з санкцыйнага спісу ЕЗ па патрабаванні Венгрыі. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Польшчы Томаш Семоняк на сваёй старонцы ў сацсетцы X.

Вячаслаў Мошэ Кантар. Фота: інстаграм

Паводле яго слоў, 15 сакавіка ён падпісаў рашэнне аб прызнанні Кантара “асобай, знаходжанне якой на тэрыторыі Рэспублікі Польшча з’яўляецца непажаданым”.

Па інфармацыі СМІ, Кантар мае цесныя сувязі з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.

14 сакавіка ЕЗ зняў санкцыі з расейскага алігарха і яшчэ некалькіх асоб, як гэтага патрабавала Венгрыя. Адзначаецца, што з-пад санкцый вывелі алігарха Вячаслава Мошэ Кантара, сястру мільярдэра Алішэра Усманава – Гульбахор Ісмаілаву, міністра спорту РФ Міхаіла Дзегцярова і расейскага бізнесмена Уладзіміра Рашэўскага.

Акрамя таго, санкцыі былі адмененыя ў дачыненні да трох чалавек, якія лічацца памерлымі.

Таксама Люксембург заклікаў выключыць са спісу магната Міхася Фрыдмана, але на такое рашэнне Еўрапейскі Звяз не пайшоў.