BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча пагражае перакрыць грузавы рух, але пакуль усё працуе

Ад Беларусі залежаць далейшыя стасункі з Польшчай, у тым ліку эканамічныя. Пра гэта казаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў эфіры радыё RMF24. Раней Кітай выказаў занепакоенасць у сувязі з сітуацыяй на польска-беларускай мяжы.

Зміцер Лупач

Каб палепшыць гэтую сітуацыю трэба спыніць правакацыі з мігрантамі, выдаць забойцу польскага жаўнера і вызваліць польскіх зняволеных, у тым ліку Анджэя Пачобута – заяўляе польскі бок. А пакуль памежныя тэрміналы працуюць, гаворыць журналіст Зміцер Лупач:

– Мы заехалі на чыгуначную станцыю Малашэвічы, гэта асноўны тэрмінал, пра які праходзяць усе грузы, якія ідуць з Кітая ў Еўропу. Фуры перамяшчаюцца.

Руслан Гусейнаў

Гаворыць Руслан Гусейнаў:

– Я ўбачыў, што многа кантэйнераў, якія ідуць з кітая. Заязджаюць гэтыя фуры, загружаюцца і едуць далей. Тыя, што ідуць на Расею, таксама загружаюцца.

Дзмітрый Балкунец

Паводле ініцыятара закрыцця мяжы для фур Дзмітрыя Балкунца, Лукашэнка не разумее дыпламатыі, з ім трэба размаўляць яго мовай, каб дамагчыся выканання патрабаванняў.

Беларускае Радыё Рацыя