Міністр унутраных справаў Польшчы прыняў рашэнне ўвесьці санкцыі супраць набліжанага да Лукашэнкі бізнесоўца Аляксандра Машэнскага.

Гэтае рашэнне было прынята на запыт кіраўніка Нацыянальнай падатковай адміністрацыі і ўступіла ў сілу адразу. У абгрунтаванні рашэння пазначана, што Аляксандар Машэнскі моцна звязаны з Аляксандрам Лукашэнкам. Гэтая сувязь асабістая, арганізацыйная, эканамічная і палітычная. Такім чынам, ягоная дзейнасць ацэньваецца і як ускосная падтрымка вайны Расеі супраць Украіны.
Аляксандр Машэнскі адзін з найбуйнейшых бізнесоўцаў у Беларусі. Акрамя «Санта Брэмар» і «Савушкін прадукт», ён валодае сеткай «Санта Рытэйл», кампаніяй «Рускае мора» і іншымі актывамі.
У 2022 годзе Машэнскі жыў і працаваў у Варшаве з дазволу польскіх уладаў.






