Беларускае прадпрыемства “ГрандГраніт” дададзенае ў санкцыйны спіс Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) Польшчы на запыт кіраўніка Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (НПА).

Згодна з апублікаваным 7 жніўня паведамленнем, гэтае прадпрыемства ўдзельнічала ў абыходзе санкцый, накладзеных на беларускага вытворцу ўгнаенняў “Гродна Азот”. Адзначаецца, што гэта ўжо сёмы суб’ект гандлю ўгнаеннямі беларускага вытворцы “Гродна Азот”, які МУСіА ўнесла ў нацыянальны санкцыйны спіс.






