BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча выдаткавала грошы на кампенсацыю страт прадпрымальнікаў

Рашэннем канцылярыі Прэм’ер-міністра прадпрымальнікі з гмін Кузніца і Гарадок змогуць працягваць звяртацца за падтрымкай у сувязі са стратамі, панесенымі пасля закрыцця памежных пераходаў з Беларуссю. На гэтыя мэты былі выдаткаваны дадатковыя сродкі, якія паступаюць з агульнага рэзерву дзяржаўнага бюджэту ў памеры 2 млн.зл.

Фота: Bartłomiej Pietrzyk, Shutterstock.

“Не было дня, калі мы не адказвалі на званкі ад прадпрымальнікаў з гмін Гарадок і Кузніца з пытаннямі аб працягу падтрымкі. Там мясцовыя органы ўлады найбольш востра адчуваюць наступствы закрыцця памежных пераходаў. Мы захоўваем бесперапыннасць выплат”, – паведаміў на брыфінгу для прэсы падляшскі ваявода Падляскі Яцэк Бжазоўскі.

Сітуацыя на ўсходняй мяжы гадамі прыводзіць да страт у Падляшскай эканоміцы. Звязаныя з гэтым кампенсацыі выплачваюцца з 2021 года: у сувязі з увядзеннем надзвычайнага становішча, часовай забаронай на знаходжанне і ў сувязі з прыпыненнем руху на памежных пераходах.

На сёння ў рэгіён паступіла 46,5 млн злотых.

Беларускае Радыё Рацыя