BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча зацвердзіла праект дзяржбюджэту на 2025 год

Польскі Сейм зацвердзіў праект дзяржаўнага бюджэту на 2025 год з даходамі $145 млрд, расходамі – $211 млрд. Пра гэта піша Wprost.

У бюджэт закладзены самыя высокія ў гісторыі краіны расходы на сектар абароны – $42 млрд, або 4,7 працэнта ВУП.

У бюджэце таксама значна павялічаны сродкі на ахову здароўя – да $50 млрд. На сацыяльныя праграмы, у тым ліку на індэксацыю пенсій – $30 млрд.

Праект бюджэту на 2025 год прадугледжвае павышэнне сярэдняй заработнай платы на 7 працэнтаў, у тым ліку на 5 працэнтаў для бюджэтнікаў.

Бюджэт разлічвалі з прагнозу інфляцыі на ўзроўні 5 працэнтаў, эканамічнага росту на ўзроўні 3,9 працэнта ў 2025 годзе.

Пасля прыняцця Соймам закона аб бюджэце дакумент быў накіраваны ў Сенат, які мае 20 дзён на ўнясенне паправак.