BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Запаволіўся грузавы рух з Беларусі

Памежны пункт пропуску “Казловічы-Кукурыкі” не закрыты, рух запаволіўся з-за праверак, звязаных з новымі санкцыямі. Пра гэта інфармагенцтву Reuters заявілі ў Міністэрства фінансаў Польшчы.

“Польскі бок з 03.00 10 ліпеня не прымае грузавыя транспартныя сродкі. І калі ўчора тут грузавікоў у чарзе не было, то за мінулую ноч іх колькасць вырасла да 600. Са слоў кіроўцаў, якія перасякаюць беларуска-польскую мяжу, палякі ўзмацнілі кантроль” – паведамляе паблік Мытных органаў Беларусі.

У напрамку Беларусі праз пункт пропуску “Кукурыкі” транспартныя сродкі пакуль ідуць, але значна павольней.

“Казловічы” (“Кукурыкі” з польскага боку) — адзіны пункт на мяжы Беларусі і Польшчы, даступны для фураў.