Польскі нацыянальны банк расказаў, колькі беларусы зарабляюць, трацяць і адпраўляюць дадому.

Большасць беларусаў — 56% — прыехалі з палітычных прычын, толькі 32% — з эканамічных. Больш за 80% складаюць людзі да 44 гадоў з вышэйшай адукацыяй.
29% працягваюць перасылаць грошы на радзіму, звычайна раз у 2–3 месяцы, палова пераводаў — да 1000 злотых. Да 80% месячнага даходу беларусы трацяць на штодзённыя патрэбы, толькі 15% жывуць «ад зарплаты да зарплаты». Што да планаў на будучыню: 54% хочуць застацца ў Польшчы назаўсёды, толькі 1% плануе вярнуцца ў Беларусь у бліжэйшы год.





