BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польскі рынак нерухомасці рыхтуецца да перазагрузкі

Польскі рынак нерухомасці рыхтуецца да перазагрузкі, бо цэны могуць знізіцца, нягледзячы на ​​рост продажаў, а лідарамі стануць не самыя буйныя, а самыя адаптаваныя кампаніі. Эксперты заяўляюць наўпрост: 2026 год можа стаць самым прарыўным за дзесяцігоддзе на рынку нерухомасці.

Чакаецца, што спалучэнне нізкай інфляцыі, больш слабога росту заработнай платы і высокай прапановы прывядзе да далейшага зніжэння цэн на жыллё. Аднак гэта не будзе хуткае зніжэнне цэн, а хутчэй павольнае спусканне з пікаў як на першасным, так і на другасным рынках.

Нацбанк расказаў, што будзе са стаўкай рэфінансавання

Нацбанк Беларусі не выключае зніжэння стаўкі рэфінансавання ў 2026 годзе. Пра гэта паведаміў кіраўнік рэгулятара Раман Галоўчанка, піша Office Life. Цяпер стаўка складае 9,75%. У пачатку лістапада Галоўчанка адзначаў, што такая стаўка рэфінансавання цяпер з’яўляецца аптымальнай для краіны.  Цяпер жа Галоўчанка ўдакладніў, што калі фактычна інфляцыя будзе запавольвацца хутчэй, чым прадугледжана ў прагнозе Нацбанка, то магчымыя крокі па зніжэнні стаўкі рэфінансавання і, адпаведна, працэнтных ставак па дэпазітах і крэдытах. Усё будзе залежаць ад рэальнай сітуацыі.

Што тычыцца золатавалютных рэзерваў Беларусі, то па выніках 2026 года яны павінны скласці не менш за $9,2 млрд.

Ці вырашыцца Еўразвяз на гандлёвую вайну з Кітаем?

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што Еўразвяз можа ў бліжэйшы час увесці жорсткія меры супраць Кітая. Яны будуць уключаць і пошліны на кітайскую прадукцыю, калі Пекін не пагодзіцца ўладзіць з Бруселем гандлёвыя рознагалоссі. “Кітай наносіць удар па еўрапейскім прамысловым і інавацыйным рынку, гістарычна заснаваным на станках і аўтамабілебудаванні”, — адзначыў Макрон. Сітуацыя стала крытычнай для Еўропы на фоне росту кітайскага экспарту на еўрапейскія рынкі і высокай канкурэнтаздольнасці кітайскай прамысловасці.

Таксама Макрон заявіў, што пратэкцыянісцкая палітыка ЗША пагаршае становішча Еўропы, перанакіроўваючы кітайскія гандлёвыя плыні на еўрапейскія рынкі.

Ілон Маск стаў першым чалавекам на Зямлі з маёнткам $677 млрд.

Ілон Маск устанавіў чарговы рэкорд па багацці. Цяпер яго багацце ацэньваецца прыкладна на $677 млрд, і жарты пра хуткае з’яўленне на планеце першага трыльянера ўжо не здаюцца проста жартамі, піша Forbes.

Багацце Маска рэзка вырасла пасля таго, як на чарговым раундзе продажаў акцый інвестары ацанілі кампанію SpaceX на $800 млрд. Гэта ўдвая больш, чым раней. А паколькі Маску належыць прыкладна 42% акцый кампаніі, гэта  павялічыла яго багацце адразу на $168 млрд.

Беларускае Радыё Рацыя.

Фота ілюстрацыйнае: developres.pl.