BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пра рахункі за ацяпленне і гарачую ваду

Беларусы ў лістападзе атрымалі жыроўкі з рахункамі за ацяпленне. Гэта адна з галоўных жыллёва-камунальных паслуг, па якой, як сцвярджаюць улады, насельніцтва істотна не даплачвае. Партал “Люстэрка” падлічыў, як адрозніваюцца рахункі тых, хто афіцыйна працуе ў Беларусі і тых, хто лічыцца так званым “дармаедам”, а таксама для кватэр, у якіх ніхто не жыве.

Здымак ілюстрацыйны

Трэба памятаць, што з пачатку года ў Беларусі павысілі поўныя тарыфы на многія камунальныя паслугі, у тым ліку за ацяпленне і падагрэў вады, кошт на гэтыя паслугі вырас для “дармаедаў” на 4,5% і склаў 132 рублі за 1 Гкал. Такая ж расцэнка для жылля, у якім ніхто не зарэгістраваны. Большасць грамадзян плацяць за ацяпленне і падагрэў вады па іншым тарыфе, які субсідзіруецца дзяржавай. Ён складае каля 25 рублёў за 1 Гкал. Такім чынам, “дармаедскі” тарыф у 5,3 разу вышэйшы за субсідзіраваны дзяржавай.

Вялікая колькасць стратных прадпрыемстваў па ўсёй Беларусі

Ва ўсіх абласцях Беларусі доля стратных арганізацый перавышае 10%, у Менску іх больш за 18%. Пра гэта сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Самая кепская сітуацыя склалася ў Віцебскай вобласці. Гэта адзіны рэгіён краіны, дзе арганізацыі са студзеня па верасень паказалі чыстую страту больш як у 346 тысяч рублёў. Калі казаць пра дынаміку па іншых рэгіёнах, то ў Гомельскай вобласці прыбытак арганізацый упаў на 61,4%, у Гарадзенскай – на 3%, у Менскай – на 28%. Толькі ў Берасцейскай вобласці, Магілёўскай і Менску прыбытак арганізацый вырас у межах 14-15%.

Польскія вытворцы свечак — лідары продажаў у Еўропе

У сувязі з надыходзячымі Задушкамі і Днём усіх святых (1-2 лістапада) выданне Puls Biznesu адзначае, што свечкі з’яўляюцца не толькі сімвалам памяці, але важным элементам польскага экспарту. Паводле звестак Цэнтра міжнароднага гандлю, кошт замежных продажаў польскіх свечак у мінулым годзе склаў 764 мільёны еўра.

– Гэта 17 працэнтаў сусветнага рынку. Такім чынам, кожная шостая свечка ў свеце паходзіць з Польшчы, — піша выданне. У свеце па гэтым паказчыку Польшчу апярэджвае толькі Кітай, экспартуючы свечкі на 877 мільёнаў еўра. У Еўропе за Польшчай ідуць Нідэрланды, Бельгія і Германія.

Галоўным гандлёвым партнёрам Польшчы з’яўляецца Германія, якая купляе кожную трэцюю польскую свечку, прызначаную на экспарт. Польская вытворчасць свечак цалкам забяспечвае і ўнутраны рынак. Летась палякі купілі 300 мільёнаў свечак, выдаткаваўшы на гэта 700 мільёнаў злотых.

Беларускае Радыё Рацыя