BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праблемы банка, які трапіў пад санкцыі

Плацежныя карты ўключанага ў санкцыйны спіс Еўразвязу “Альфа-Банка”  працягнуць працаваць у Беларусі і за мяжой пасля пачатку дзеяння абмежаванняў 2 снежня, паведамілі ў фінансавай установе. Аднак, як адзначаецца, магчымыя “кропкавыя праблемы ў Еўропе праз персанальныя рашэнні замежных контрагентаў адносна беларускіх карт”.

Фота: © Sputnik / Віктар Талочка

Паведамляецца, што перастане працаваць сэрвіс Apple Pay (сістэма мабільных плацяжоў і электронны кашалёк ад карпарацыі Apple). “Мы ведаем, наколькі гэта важна для ўладальнікаў iPhone, таму распрацавалі рашэнне, каб звыклы спосаб аплаты застаўся з вамі. Ужо ў снежні мы выпусцім плацежныя сцікеры. Таксама працуем над тым, каб зрабіць звыклыя рэчы плацежным інструментам — бірулька, пярсцёнак, бранзалет і іншыя варыянты”, — заявілі ў банку.

Лукашэнка настойліва запрашае ў Беларусь прэм’ер-міністра Індыі

Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся ў Менску з амбасадарам Індыі Асокам Кумарам, чарговы раз запрасіў у Беларусь індыйскага прэм’ер-міністра Нарэндру Модзі. Сярод іншага Лукашэнка заявіў Кумару, што цяперашнія паўмільярда даляраў узаемнага тавараабароту — “гэта амаль нішто”, і, на яго думку, “цалкам рэальна і дасягальна” давесці гэты паказчык да 2–3 млрд.

Паводле даных амбасады Беларусі ў Індыі, узаемны тавараабарот у 2021 годзе склаў 566,6 млн даляраў. Беларусь накіроўвала ў Індыю калійныя ўгнаенні, трактары, цягачы, грузавікі і розныя кампаненты для аўтамабільнай прамысловасці, цэлюлозу, шкловалакно, лён, сінтэтыку, інтэгральныя схемы, абсталяванне і прыборы ды інш. У зваротным кірунку пастаўляліся лекі, фарбавальнікі, прадукты харчавання ды іншыя тавары.

Славакія можа купляць амерыканскі газ праз Польшчу

Польшча можа стаць газавым хабам для Славакіі, калі Браціслава будзе закупляць паліва ў Злучаных Штатах. Пра гэта заявіў прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі падчас афіцыйнага візіту ў Браціславу. Гэтая тэма стала адной з галоўных падчас яго перамоў з прэзідэнтам Славакіі Петэрам Пелегрыні.

У Польшчы ёсць тэрмінал у Свінавуйсці. Я спадзяюся, што неўзабаве закончыцца будаўніцтва плаваючага тэрміналу ў Балтыйскім моры. У нас са Славакіяй ёсць інтэрканектар. У сувязі з гэтым перад намі, перад краінамі Цэнтральна-Усходняй Еўропы, стаіць вялікая задача, якую мы, як казаў спадар прэзідэнт, павінны вырашыць разам. Гэта значыць, як стаць незалежнымі ад расійскага газу, — заявіў Караль Наўроцкі.

Прэзідэнт Славакіі прызнаў, што яго краіна мае праблемы з энергетычнай незалежнасцю, і з цікавасцю ўспрыняў прапанову польскага боку аб супрацоўніцтве пры пастаўках таннага звадкаванага газу з ЗША з выкарыстаннем сумесных польска-славацкіх інфраструктурных магістраляў.

Беларускае Радыё Рацыя.