У траўні ў Беларусі працягнулася падзенне тэмпаў продажаў новых легкавых аўтамабіляў.

Паводле звестак Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА), за мінулы месяц дылеры БАА прадалі 3415 новых легкавых і лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў.
Гэта на 13,5% менш, чым у красавіку. Асноўную прычынай такой тэндэнцыі ў БАА называюць змену ўмоваў крэдытавання.