BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прадпрымальніцкую дзейнасць можна будзе зарэгістраваць онлайн

У гэтым годзе многіх польскіх прадпрымальнікаў чакае рэальнае спрашчэнне ў вядзенні прадпрымальніцкай дзейнасці, паведамляе polskieradio.pl.

Міністэрства лічбавых спраў працуе над магчымасцю рэгістрацыі з дапамогай праграмы mObywatel. Гэта будзе яшчэ адно спрашчэнне для прадпрымальнікаў у дзяржаўным дадатку. Першае чытанне законапраекта ў Сейме запланавана на 9 студзеня.

Намеснік міністра Дарыюш Стандэрскі кажа, што новае рашэнне пакладзе канец візітам у дзяржаўныя ўстановы і папяровай бюракратыі:

– Мы зможам рэгістраваць прадпрымальніцкую дзейнасць, не выходзячы з дому. Гэта сапраўдная палёгка для соцен тысяч польскіх прадпрымальнікаў, якія хочуць весці бізнес, маюць бізнес-план і ім патрэбныя простыя інструменты для рэалізацыі. mObywatel – гэта лёгкасць у вядзенні фірмы.

Міністэрствы лічбавых спраў і развіцця і тэхналогій спадзяюцца, што правілы будуць прыняты ў першым квартале.