BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прадукцыю “Беларуськалія” прадаюць у Еўропу ў абыход санкцый

Беларускія кампаніі арганізавалі пастаўкі ў Еўразвяз новай прадукцыі — антыгалалёднага рэагенту Norta. Пад гэтай назвай хаваецца тэхнічная соль, якую да ўвядзення санкцый Беларусь пастаўляла ў ЕЗ у вялікіх аб’ёмах.

Рэальным вытворцам прадукцыі з’яўляецца “Беларуськалій”, які трапіў пад міжнародныя санкцыі. Гэта высветлілі журналісты Беларускага расследвальніцкага цэнтра сумесна з Супольнасцю чыгуначнікаў Беларусі і пры падтрымцы “Кіберпартызанаў”.

Вытворцамі Norta у Беларусі называюцца тры кампаніі: “Еўрапейскае аграрнае агенцтва”, “Комплексныя ўгнаенні” і “Кампанія тэхнікі і сэрвісу”. Насамрэч, як сцвярджаюць у Беларускім расследвальніцкім цэнтры, гэтыя кампаніі не вырабляюць рэагент, а проста пераймяноўваюць тэхнічную соль на паперы. На “Беларуськаліі” пацвердзілі, што прадпрыемства прадае тэхнічную соль  “Еўрапейскаму аграрнаму агенцтву”. Ад гэтай фірмы рэагент ідзе польскай кампаніі JP Company.

Беларускае Радыё Рацыя