Паведамленне пра спыненне працы, з’явілася ў сацыяльных сетках праекта. Зроблена гэта ў мэтах бяспекі.

«Мы прынялі такое рашэнне, таму што сутыкнуліся з ціскам і нам важна, каб наша каманда, эксперткі і аўдыторыя заставаліся ў бяспецы», — піша каманда праекта.
ProWomen By — гэта некамерцыйная арганізацыя. Яе стварыла ў 2015 годзе Юлія Малькова, маркеталагіня і брэнд-стратэг, кансультантка для малога бізнесу. Па ініцыятыве ProWomen By у Беларусі пачалі адзначаць Сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва.






