Беларускіх вадзіцеляў маршрутак абавяжуць устанавіць тэрміналы для аплаты праезду банкаўскай картай. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў ад 26 верасня 2024 года нумар 704/22. Адпаведная пастанова апублікавана на Нацыянальным прававым партале.
У пералік аб’ектаў і відаў дзейнасці, дзе кампаніі і індывідуальныя прадпрымальнікі павінны мець плацежныя тэрміналы, дадалі пункт “Гарадскія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах аўтобусамі катэгорыі М2”.
Пастанова набудзе моц 1-га лістапада наступнага года.
У дадзены момант аплата ў гарадскіх маршрутках магчымая за наяўныя сродкі. Для безнаяўнага разліку карыстальніку неабходна ўстанавіць адмысловы банкаўскі дадатак.