Пра гэта заявіла пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Лю Жэньфэй на сустрэчы з першым намеснікам прэм’ер-міністра Мікалаем Снапковым.

«Праграма развіцця ААН заўсёды актыўна супрацоўнічала з Рэспублікай Беларусь, пачынаючы з 2021 года. Дзякуючы нашым намаганням удалося мабілізаваць і прыцягнуць у краіну суму ў памеры прыкладна 100 млн даляраў, што з’яўляецца нядрэнным дасягненнем..», — заявіла Лю Жэньфэй.
Снапкоў адзначыў, Беларусь распрацоўвае Нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця да 2040 года, у рэалізацыі якой і павінна дапамагчы ПРААН. Гэтая праграма сваімі мэтамі называе дапамогу ў выкараненні галечы, скарачэнні няроўнасці і павышэнні ўстойлівасці. (reform.news)
Склад кантрабандных беларускіх цыгарэт знайшлі ў Клайпедзе
У 81-гадовага жыхара Клайпеды знойдзены склад кантрабандных беларускіх цыгарэт, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы. Паводле інфармацыі ведамства, мужчыну ў двары дома ў цэнтры горада праверылі супрацоўнікі Крымінальнай выведкі названай службы. Пры ім сярод іншага знайшлі 20 пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці.
Затое ў доме ў затрыманага знайшлі 3.850 пачкаў розных марак цыгарэт з беларускімі акцызамі, у машыне — яшчэ 500. Адзначаецца, што агульны кошт тытунёвых вырабаў з улікам падаткаў, абавязковых да выплаты ў Літве, складае 19,5 тысяч еўра. Пракуратура распачала дасудовае расследаванне “па факце незаконнага валодання акцызнымі таварамі і самаробнымі моцнымі алкагольнымі напоямі”; мужчыну пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.
Еўрапейскі звяз змагаецца з пластыкам
Еўразвяз аб’явіў вайну пластыку. Новыя правілы абмяжоўваюць аднаразовую ўпакоўку, забараняюць заварочваць асобныя гародніну і садавіну ў фальгу і выключаюць пакуначкі са спецыямі ў рэстаранах. Кліенты змогуць прывозіць уласныя харчовыя кантэйнеры без дадатковых збораў, паведамляе Onet.
Новыя правілы ўступяць у сілу са жніўня 2026 года. Яны непасрэдна будуць прымяняцца ва ўсіх краінах ЕЗ без неабходнасці ўкаранення іх у нацыянальнае заканадаўства. Еўракамісія падкрэслівае, што колькасць адкідаў, якія вырабляюцца ў Еўропе, дасягнула трывожнага ўзроўню. У 2022 годзе сярэднестатыстычны еўрапеец утварыў 186,5 кг адходаў упакоўкі, 40% з якіх былі штучныя, у тым ліку пластыкавыя.
Якія краіны яшчэ адкрываюць “залатыя візы”
Краін, якія аўтаматычна адкрываюць візы ў абмен на інвестыцыі або выдаюць ВНЖ, становіцца ўсё менш. А тыя з іх, хто захаваў такія праграмы, прыкметна ўзмацнілі жорсткасць патрабавання. Тым не менш, варыянты для забяспечаных людзей яшчэ ёсць, піша Bloomberg. Вось некалькі з іх.
З найбольш даступных – Венгрыя. Каб атрымаць ВНЖ, трэба ўкласці ў мясцовыя стартапы 250 тысяч еўра, або 500 тысяч еўра ў нерухомасць.
У Грэцыі мінімальная сума ўкладанняў у нерухомасць для суіскальнікаў «залатой візы» яшчэ меншая – 400 тысяч еўра. Эксперты таксама раяць разгледзець краіны Карыбскага басейна. Пашпарты краін гэтага рэгіёну каштуюць 200 тысяч еўра інвестыцый. Гэтыя пашпарты дазваляюць ажыццяўляць бязвізавыя паездкі ў Вялікабрытанію і Еўразвяз. (Office Life)
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ПРААН