BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прамысловая вытворчасць у Літве за 9 месяцаў павялічылася на 2,6%

Прамысловая вытворчасць у Літве ў студзені-верасні 2024 года павялічылася на 2,6% у параўнанні з паказчыкам аналагічнага перыяду 2023 года і склала ў супастаўных цэнах 27,3 млрд. еўра. Пра гэта паведамляе Дэпартамент статыстыкі.

Вытворчасць у апрацоўчай прамысловасці (без уліку нафтапрадуктаў) узрасла на 3,9 працэнта, тавараў прамежкавага спажывання – на 6,3 працэнта, сродкаў вытворчасці – на 6,2 працэнта, тавараў працяглага карыстання – на 2,8 працэнта, а вытворчасць энерганосьбітаў скарацілася на 4,1 працэнта.

Вытворчасць тавараў паўсядзённага попыту павялічылася на 1 працэнт. Вытворчасць у сферы водазабеспячэння, ачысткі сцёкавых вод, утылізацыі адходаў знізілася на 0,1 працэнта, у сферы электра-, газа-, паразабеспячэння і кандыцыянавання – на 14,3 працэнта.