BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабаронцы сабралі дадзеныя аб працоўнай дыскрымінацыі ў Беларусі

У Беларусі дагэтуль не ратыфікаваная адна з дзесяці канвенцый, якія лічацца фундаментальнымі, а шэраг палажэнняў ратыфікаваных канвенцый улады не выконваюць.

Ілюстрацыя “Вясны”, зроблена з дапамогай штучнага інтэлекту

Пра гэта сведчыць даследаванне, якое правёў праваабаронца «Вясны» Алег Мацкевіч. Адзін з асноўных чыннікаў, паводле якіх дыскрымінуюць фізічных асоб у Беларусі ў сферы працоўных адносін, — гэта палітычныя погляды і грамадзянская пазіцыя.

Праваабаронца кажа пра «тысячы звольненых з працоўных месцаў за сваю грамадзянскую пазіцыю.

Даследаванне «Вясны» таксама ўказвае на частыя парушэнні працоўных правоў грамадзян Беларусі па прыкметах мовы, нацыянальнасці ды інваліднасці.