“Еўрапейскі бізнес зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю”, сцвярджае Турчын. Прэм’ер-міністр Беларусі заклікаў “не сыходзіць з еўрапейскага рынку, не зважаючы на санкцыйны ціск”. Нібыта, беларуская прадукцыя ў Еўропе застаецца запатрабаванай.

Адначасна Турчын сказаў, што стратэгічным партнёрам Менска была, ёсць і будзе Расея, і заклікаў будаваць працу на інтэграцыйных пляцоўках, узмацніць узаемадзеянне з краінамі так званай “далёкай дугі”.
У топ мільярдэраў ад Forbes увайшоў грамадзянін Беларусі
У новы рэйтынг мільярдэраў Forbes увайшоў саўладальнік расейска-беларускай групы кампаній «Садружнасць» Аляксандр Луцэнка, які мае беларускі пашпарт. Праўда, у спісе ён пазначаны як адзін са 155 расейскіх мільярдэраў, піша выданне «Беларусы і рынак».
Луцэнка валодае заводамі па вытворчасці кармоў, складамі, вагонамі і офісам у Менску на праспекце Пераможцаў. Свой бізнэс ён пачынаў у Беларусі ў 1990‑я гады. Аляксандр Луцэнка займае таксама першае месца ў спісе «Топ-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — 2025».
Туріндустрыя Блізкага Усходу губляе мільярды
З-за ваеннага канфлікту на Блізкім Усходзе рэгіянальная турыстычная індустрыя губляе па $600 млн кожны дзень. Такую ацэнку дала Сусветная гандлёвая арганізацыя, піша Office Life.
Да пачатку ваеннага канфлікту Сусветная рада па турызме і вандраванням прагназавала, што ў 2026 годзе замежныя турысты выдаткуюць у рэгіёне каля $207 млрд. Зараз жа ўрон турызму наносяць наступствы адмененых рэйсаў і непакой на фоне ўдараў Ірана па краінах Персідскага заліва пасля атак ЗША і Ізраіля.
У Францыі пачалі будаваць з утрамбаванай зямлі
У ліёнскім раёне Пар-Дзьё будуецца сяміпавярховы офісны будынак, які стане штаб-кватэрай страхавой кампаніі. Галоўная фішка праекта, палягае на матэрыялах фасадаў. Каркас выкананы з дрэва, а прасценкі — з утрамбаванай сырой зямлі, земблябіту.
Традыцыя будаўніцтва землябітных збудаванняў была шырока распаўсюджана ў сельскай мясцовасці Францыі ў XVIII — пачатку XX стагоддзя, але амаль цалкам знікла ў наш час, саступіўшы больш надзейным і трывалым матэрыялам, якія сталі больш даступнымі. Але паказчыкі землябіту робяць яго зноў актуальным матэрыялам ва ўмовах барацьбы са змяненнем клімату і агульнай экалагічнасці, піша “Наша Ніва”. Праўда, у другой палове 19 ст. такое старое будаўніцтва забаранілі, бо вялікая паводка аказалася катастрофай для такіх будынкаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ілюстрацыйнае: Don Pablo/ Shutterstock






