Праект Belarusian Diaspora Initiative аб’яўляе пра старт новай Прэміі BE BETTER, якая скіравана на падтрымку беларускіх прадпрымальнікаў у краінах Еўразвяза. Яна прызначана для бізнесаў, якія маюць патэнцыял, але сутыкаюцца з цяжкасцямі, і патрабуюць імпульсу для росту і новага погляду на свой бізнес.

5 кампаній стануць лаўрэатамі Прэміі і атрымаюць:
● Сертыфікат вартасцю €500 на навучанне на платформе Coursera;
● Курс па бізнес-камунікацыі і будаванні брэнду ад прадзюсара і выкладчыка
медыя-маркетынгу Сяргея Дарафеева.
Да ўдзелу запрашаюцца мікра-, малыя і сярэднія кампаніі, а таксама індывідуальныя
прадпрымальнікі, заснаваныя ці сузаснаваныя беларусамі, зарэгістраваныя ў краінах
ЕЗ. У выпадку партнёрства доля беларускага заснавальніка павінна складаць не менш
за 50%.
Як узяць удзел?
● Запоўніць анкету па спасылцы. Перад запаўненнем азнаёмцеся з рэгламентам
Прэміі.
● Дэдлайн: 28 верасня, 23:59 (CET).
Паводле прэс-рэлізу






