BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прыродным газам забяспечана больша за 50% сельскай мясцовасці

Ровень забяспечанасці прыродным газам сельскай мясцовасці ў Беларусі пераадолеў адзнаку 50%. Такія дадзеныя прывёў міністр энергетыкі Аляксей Кушнарэнка на цырымоніі пуску прыроднага газу ў аграгарадку Хутар Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, перадае БЕЛТА.

Фота: БелТА

Хутар, паводле яго, стаў 144-ым аграгарадоком у Гомельскай вобласці, які атрымаў прыродны газ.

“У нас высокі працэнт газіфікацыі прыродным газам у краіне дзякуючы мерам падтрымкі з боку дзяржавы. Ён ужо дасягнуў 83,8%, а ў сельскай мясцовасці пераадолеў адзнаку ў 50%”, – адзначыў міністр.