Удары УСУ па балтыйскіх партах Расеі могуць прымусіць буйныя НПЗ у еўрапейскай частцы знізіць перапрацоўку з-за складанасцяў з вывазам прадукцыі, піша Reuters.

У выніку ўдару БПЛА на тэрмінале ва Усць-Лузе ў Ленінградскай вобласці была пашкоджана чыгуначная эстакада для выгрузкі нафтапрадуктаў з цыстэрн, і тэрмінал “Усць-Луга Ойл” у сераду спыніў прыём аб’ёмаў, якія паступаюць у тым ліку з НПЗ “Кірышы-нефце-оргсінтэз”, “Яраслаў нефце-оргсінтэз”, Маскоўскага і Разанскага заводаў.
“Прыморск з панядзелка не прымае дызельнае паліва, Усць-Луга — з серады спыніла прыём бензіну і мазуту. Праз некалькі дзён давядзецца зніжаць перапрацоўку да мінімуму, а далей — аж да поўнага спынення”, — распавялі на адным з НПЗ Расіі.
Тэрміны аднаўлення прыёму нафтапрадуктаў на тэрмінале ва Усць-Лузе пакуль невядомыя.
Беларускае Радыё Рацыя






