У Пекіне прадстаўнікі Расеі, Кітая і Манголіі падпісалі мемарандум аб будаўніцтве газаправода «Сіла Сібіры — 2». Гэты трубаправод дазволіць газавай кампаніі, якая з-за адмовы Еўропы ад расейскага трубаправоднага газу пасля пачатку вайны сутыкнулася з сур’ёзнымі фінансавымі праблемамі, давесці свае пастаўкі ў Кітай да прыблізна 100 млрд кубаметраў, піша «Агенцтва».

Акрамя таго, «Газпрам» падпісаў з кітайскай кампаніяй CNPC дакументы аб павелічэнні паставак газу ў Кітай па «Сіле Сібіры» з 38 млн кубаметраў у год да 44 млн кубаметраў у год, паведаміў Мілер.
Праект «Сіла Сібіры — 2» дапаможа Маскве перанакіраваць у Азію частку газу, які раней прадаваўся ў Еўропу. Пасля яго ўводу ў эксплуатацыю Расія зможа пастаўляць у Кітай 98 млрд кубаметраў газу. Гэта прыблізна палова ад таго, што да вайны Расія пастаўляла ў Еўропу (больш за 200 млрд кубаметраў на піку).
Дамоўленасць, паводле яго слоў, разлічаная на 30 гадоў.
Кітай застаецца для РФ “пакупніком апошняй надзеі” ў нафтагазавай галіне, піша ў інтэрнэт-выданні unian.net Ігар Тышкевіч. Пры гэтым сумнеўна, каб КНР узяла на сябе выдаткі па будаўніцтве “Сілы Сібіры-2”. Такая верагоднасць можа быць толькі пасля страты Расеяй магчымасці нарасціць экспарт газу на еўрапейскі рынак, і ў выпадку, калі газаправод больш як на 50 працэнтаў будзе належаць Кітаю. Пакуль такіх умоваў няма.
Таму “Газпрам” пачне будаўніцтва сам – ва ўмовах вайны і эканоміі бюджэтных сродкаў у РФ. А далей, пры адсутнасці альтэрнатывы, Пекін будзе дыктаваць Маскве коштавую палітыку на сыравіну. Што ўжо і робіць (зноў параўнайце 210 долараў за 1000 кубоў для Кітая і 410-430 для ЕЗ).






