BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея пачала выкарыстоўваць золата для разлікаў з Кітаем

Расея пачала выкарыстоўваць золата для разлікаў з Кітаем з-за праблем з банкаўскімі пераводамі. Аб гэтым піша Reuters.

Пасля пагроз Мінфіна ЗША пра увядзенне другасных санкцый і ўзмацненні жорсткасці праверкі транзакцый крэдытнымі арганізацыямі Масква знайшла альтэрнатыўнае рашэнне: золата купляецца, перавозіцца ў Ганконг, дзе прадаецца, а наяўныя грошы кладуцца на рахунак у мясцовым банку.

Плацяжы паміж дзвюма краінамі зараз апрацоўваюць банкі, якія не баяцца другасных санкцый з-за адсутнасці глабальнага бізнесу. Аднак гэтыя банкі маюць састарэлыя IT-сістэмы, што вымушае расейцаў наймаць кур’ераў для транспарціроўкі дакументаў праз мяжу і атрымання фізічнага друку і подпісы кітайскіх банкіраў.

Акрамя таго, расейскія кампаніі звяртаюцца да паслуг пасярэднікаў у трэціх краінах для абыходу праверак кітайскіх банкаў, што павялічвае выдаткі на апрацоўку транзакцый да 6 працэнтаў ад агульнай сумы затрат. Раней гэтыя выдаткі былі практычна нулявымі.

Буйныя кітайскія дзяржаўныя банкі масава закрываюць транзакцыі з Расеяй, што прыводзіць да завісання плацяжоў.