BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея прапанавала пабудаваць у Беларусі завод беспілотнікаў

Расея прапанавала Беларусі пабудаваць на яе тэрыторыі завод па вытворчасці беспілотнікаў. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расеі Максім Арэшкін падчас выставы расейскіх дронаў, якую наведаў Аляксандр Лукашэнка.

Фота: БелТА

Паводле ягоных слоў, размова ідзе аб стварэнні вытворчасці ўсіх ключавых кампанентаў, а таксама выкарыстанні расейскіх «тэхналагічных напрацовак і рашэнняў». «Базавая прапанова» Расеі ўключае ў сябе будаўніцтва заводу магутнасцю да 100 тысяч адзінак штогод.

Лукашэнка заявіў пра гатовасць супрацоўнічаць у пытанні будаўніцтва заводу: «Мы гатовыя на тое, каб пабудаваць завод”. Пры гэтым ён прапанаваў сфармаваць у Беларусі групу спецыялістаў і накіраваць іх у Расею для дадатковай падрыхтоўкі па пытаннях разьвіцця беспілотных авіяцыйных сістэм.