BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея спыніла прымаць цягнікі БЧ у Курскай вобласці

З 12 жніўня Расея спыніла прымаць грузавыя цягнікі беларускай чыгункі з усіх станцый БЧ да станцый Арлоўска-Курскага аддзялення Маскоўскай чыгункі (МЧ), паведамляе reform.news.

Адпаведная тэлеграма была адпраўлена з цэнтральнага апарата РЧ на адрас БЧ, піша суполка чыгуначнікаў Беларусі, спасылаючыся на ўласныя крыніцы. Абмежаванне дзейнічае “да адмены”.

«Гэтая акалічнасць на невядомы (неабмежаваны) тэрмін спыняе чыгуначныя зносіны з Беларусі са станцыямі названага рэгіёну Расеі», — піша @belzhd_live.

Таксама адзначаецца вялікая колькасць «кінутых цягнікоў» з адсутнасцю цягі (без лакаматыва) на станцыях Смаленскай вобласці Маскоўскай чыгункі. Гэта таксама ўплывае на адпраўкі цягнікоў БЧ па накіраванні МЧ і вядзе да парушэння графіка.

Паводле інфармацыі @belzhd_live, 13 жніўня расейскія калегі прасілі кіраўніцтва БЧ па тэлефоне не адпраўляць цягнікі ў напрамку Смаленскай вобласці (праз міждзяржаўны стыкавы пункт (МГСП) Асінаўка (БЧ) – Краснае (РЧ)).