BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея ў абыход санкцый змагла атрымаць вялікія грошы

Расея з пачатку ваеннага ўварвання ва Украіну змагла атрымаць гатоўкай каля 2,3 мільярда даляраў і еўра, нягледзячы на забарону ЗША і Еўразвязу ўвозіць банкноты на расейскую тэрыторыю.

Як паведаміла агенцтва Reuters з спасылкай на аналіз мытных дакументаў, гэтыя лічбы сведчаць, што Расея змагла абысці санкцыі, якія заблакавалі перадачу гатоўкі ў далярах і еўра.

Мытныя звесткі, атрыманыя ад камерцыйнага пастаўшчыка, які запісвае і збірае інфармацыю, паказваюць, што гатоўку ўвозілі ў Расею з краін, уключна з ААЭ і Турцыяй, якія не ўвялі абмежаванні на гандаль з Расеяй. Краіна паходжання больш чым паловы ад агульнай колькасці гатоўкі не была пазначана ў запісах, — адзначаюць журналісты агенцтва.

У Беларусі з’явілася новая прафесія

На рынку працы з’явілася новая прафесія – кантралёр стану чыгуначнага пуці. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, якая была апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Новая прафесія была ўведзена па прапанове Беларускай чыгункі. Асноўнымі працоўнымі функцыямі кантралёра стану чыгуначнага пуці будзе выяўленне адхіленняў у стане чыгункі, ацэнка якасці выкананых работ пуцявымі брыгадамі і аднаасобнае ўстараненне адхіленняў у стане чыгункі (пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці). Пастанова ўступае ў сілу з 14 жніўня, піша «Зеркало».

Алімпіяда ў Парыжы стала самай эканомнай за апошні час

Алімпійскія гульні каштавалі Францыі рэкордна танна — прыкладна $15 млрд. Гэта амаль у чатыры разы менш, чым выдаткаваў Кітай на Пекін-2008.

Усе летнія Алімпіяды ў гэтым стагоддзі былі значна даражэйшымі за парыжскую. Токіо ў 2020 годзе выдаткаваў на правядзенне Гульняў $31,5 млрд, Рыа-ды-Жанэйра ў 2016-м — $25 млрд, Лондан у 2012-м — $17,9 млрд, Атэны ў 2004-м — $19,8 млрд. Што тычыцца ўсіх Алімпіяд ХХІ стагоддзя, то тут найбольшыя выдаткі ў зімовай Алімпіяды, што прайшла ў расейскім Сочы — $63,3 млрд, піша Свабода паводле РБК.

Парыж-2024 паставіў рэкорд па колькасці новых алімпійскіх аб’ектаў, якіх амаль не ўзводзілі спецыяльна пад Гульні. Да таго ж гэтая Алімпіяда была самай экалагічнай. Да Алімпіяды пабудавалі толькі Цэнтр водных відаў спорту і Алімпійскую вёску. На гэта пайшло каля 80% бюджэту.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: nazarnews.org