Расея вярнула ў Беларусь 2 тоны варанай каўбасы.

Інспектары Рассельгаснагляду спынілі машыну з гэтым грузам у Пскоўскай вобласці і выявілі два парушэнні. Не было суправаджальных дакументаў пра бяспеку і паходжанне прадукцыі. Таксама ў машыне адсутнічала халадзільнае абсталяванне. З гэтых прычынаў каўбасу вярнулі назад у Беларусь.
Гэтую навіну Паўночна-Заходняе міжрэгіянальнае ўпраўленне Рассельгаснагляду праілюстравала здымкам скрыні варанай кілбасы, зробленай у Ваўкавыску.
Беларускае Радыё Рацыя






