BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расейцы ўдарылі па Адэскім порце

Расейскія войскі абстралялі Адэскі порт, адзін яго супрацоўнік загінуў, яшчэ восем атрымалі раненні, двое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Пра гэта паведаміў кіраўнік Адэскай вобласці Украіны Алег Кіпер.

Фота: obozrevatel.com

Пашкоджанні атрымалі цывільныя караблі: „NS Moon“ пад сцягам Бэліз і сухагруз пад сцягам Палаў „Optima“. Роўна тыдзень таму „Optima“ ужо быў пашкоджаны ў выніку абстрэлу балістыкай. Пашкоджанні атрымала прыпартовая інфраструктура, у прыватнасці склад са збожжам.

За апошнія восем дзён у выніку расейскіх абстрэлаў портаў у Адэскай вобласці пацярпелі ўжо шэсць сухагрузаў, адзін з іх — двойчы. 10 кастрычніка ў Еўрапейскім звязе заклікалі Расею тэрмінова спыніць атакі на караблі, якія перавозяць сельгаспрадукцыю па Чорным моры.