BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расейская кампанія спрабуе спагнаць з уладаў Беларусі больш за 200 млн даляраў

Менск – Масква. Міністэрства юстыцыі Беларусі прызначанае адказным за арбітражны разбор з расейскім АТ «Гранд Экспрэс». Расейская кампанія спрабуе спагнаць з уладаў Беларусі 234 млн даляраў за зрыў мадэрнізацыі Асіповіцкага вагонабудаўнічага завода, паведамляе Reform.by. 

Фота: RomanR / Shutterstock.com

Канфлікт АТ «Гранд Экспрэс» і ўладаў Беларусі сыходзіць каранямі ў мінулае дзесяцігоддзе. Расейская кампанія валодала 74% акцый Асіповіцкага вагонабудаўнічага завода, астатняя частка належала Беларускай чыгунцы. Планавалася, што будзе пабудаваны новы завод вытворчай магутнасцю 2,5 тысячы грузавых вагонаў і 2 тысячы танк-кантэйнэраў у год. Ужо пабудавалі карпусы, закупілі абсталяванне, вагоны пачалі вырабляць, але ў 2015 годзе вытворчасць спынілася. Улады Беларусі вырашылі, што вінаваты расейскі інвестар, і адабралі завод.

Беларускае Радыё Рацыя