Расейскі дзяржаўны газавы гігант “Газпрам” у 2024 годзе зазнаў страты. Кампанія зафіксавала чыстую страту ў памеры 1,076 трыльёна рублёў або 12,89 мільярда даляраў.

Выданне Reuters піша, што страта ў асноўным за кошт зніжэння рынкавага кошту акцый “Газпрам нафты” – нафтавага падраздзялення “Газпрама”.
Варта адзначыць, што ў 2023 годзе кампанія атрымала чысты прыбытак у памеры 695,6 мільярда рублёў.
2 траўня 2024 года стала вядома, што газавы гігант Расеі паведаміў пра сваю першую чыстую страту з 1999 года з-за скарачэння паставак у Еўропу і зніжэння коштаў на паліва. Пасля гэтага “Газпрам” пачаў распродаж маёмасці.
Акрамя таго, 27 лістапада 2024 года акцыі “Газпрама” абрынуліся да гістарычнага мінімуму з-за імклівага абясцэньвання расейскага рубля.
13 студзеня 2025 года з’явілася інфармацыя, што газавая кампанія рыхтуецца да масавых звальненняў. Разглядалася пытанне аб скарачэнні колькасці супрацоўнікаў кампаніі больш за ў паўтара разу – з 4100 да 2500 чалавек.