Аб’яднанне былых сілавікоў BELPOL апублікавала новае расследаванне пра дзяржаўнае прадпрыемства БелАЗ. У расследванні названыя асобы і сетка дылераў, якія маюць дачыненне да карупцыйных схем на БелАЗе і афіляваныя з сям’ёй Лукашэнкі. З вынікамі расследавання знаёміць прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар.
Новае расследаванне BELPOL лагічна працягвае папярэдні аналіз і раскрывае маштабы даходаў Лукашэнкі толькі з аднаго дзяржаўнага прадпрыемства. На думку расследвальнікаў, гэта сума складае 5,5 мільярдаў даляраў.