Аб’яднанне былых сілавікоў BELPOL апублікавала новае расследаванне „Як Лукашэнка зарабляе на вайне», дзе паказала схему вырабаў беларускіх прыцэлаў для расейскіх танкаў.
З вынікамі расследавання знаёміць прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар:
– Толькі ў вытворчасці аднаго віду прыцэла выкарыстоўваецца каля 35 кампаній, якія размешчаны ў Рэспубліцы Беларусь. 90% гэтых кампаній небуйныя, гэта значыць кампаніі, якія не адносяцца да такіх гігантам як напрыклад “Пеленг”. Гэта значыць гэта дастаткова сярэднія кампаніі.
Па словах Уладзіміра Жыгара, адно з вядучых прадпрыемстваў у сістэме Дзяржваенпрама Лукашэнкі — ААТ «Пеленг», якое спецыялізуецца на прыцэлах для бронятанкавай тэхнікі. У красавіку 2023 года «Пеленг» адкрыў два новыя корпусы у Менску і абвясціў набор спецыялістаў.
Беларускае Радыё Рацыя